This file is indexed.

/usr/share/stellarium/skycultures/tongan/description.be.utf8 is in stellarium-data 0.14.3-1.

This file is owned by root:root, with mode 0o644.

The actual contents of the file can be viewed below.

1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66
67
68
69
70
71
72

Танґанская

Як па ўсёй Палінэзіі, танґанская нябесная культура мае карані ў марской
навіґацыі. У некаторых выпадках немагчыма аддзяліць назвы асобных зорак ад
назвы «зоркавага шляху». Зорка можа мець некалькі назваў, калі: 1) зорка
ўваходзіць у розныя зоркавыя шляхі, 2) назва зоркі залежыць ад таго, зь якой
ґрупы астравоў Тонґа яна паходзіць. Намэнклятура зорак даволі прыблізная, бо
крыніцы яе абмежаваныя.

Хаця самыя значныя/агульныя зоркі й сузор'і (напр., Арыён, Плеяды, Крыж) атаясомленыя ў танґанскіх зоркавых ведах, існуюць два істотныя выключэньні. Па-першае, адсутнічае назва Паўночнай зоркі (Палярнай зоркі, α UMi). Гэта дзіўна, улічваючы шырату астравоў Тонґа й важнасьць гэтай зоркі ў пэўныя поры году. У часы любых паўночных падарожжаў з Тонґа такі важны навіґацыйны арыенцір ня мог застацца незаўважаным. Сурор'е Скарпіёна (ягоныя часткі ці зоркі) таксама адсутнічаюць у танґанскіх зоркавых ведах. Гэта нечакана, бо істотная бальшыня культур, і па ўсім сьвеце, і ў Палінэзіі, ўважаюць Скарпіёна за цэнтральнае сузор'е, бо яго лёгка вызначыць і яно знахоціцца на начным небе амаль насупраць Арыёна. [Стваральнікі Stellarium будуць радыя любой інфармацыі, якая б магла праясьніць гэтыя анамаліі.]

Агульная мінуўшчына палінэзійскіх зоркавых ведаў відавочная, калі зьвернуць
увагу на назвы зорак. Напрыклад, Плеяды называюцца Маталікі на танґанскай мове,
Матарыкі на маарыйскай й Макалі'і на гавайскай.

Спасылкі

Velt Kik, Ko E Ngaahi fetu'u 'o, Stars over tonga,  1990
'Atenisi University, Nuku'alofa , Tonga Government printing department.

T.H Fale, Tongan astronomy,  1990
Polynesian Eyes foundation, Nuku'alofa, Tonga
Choice printing.

E. E. V. Collocott, Tongan astronomy and calendar, 1992
Occasional Papers of the Bernice Pauahi Bishop Museum of
Polynesian ethnology and Natural History, Vol.8, No. 4
Honolulu, Hawaii, Bishop Museum Press 1922, p. 157-173.

Намэнклятура

Танґанскі тэрмін

Абазначэньне

Хуму

Вугальны мяшок

Каніва

Млечны шлях

Ма'афулеле

Вялікае Маґеланава воблака

Ма'афутока

Малое Маґеланава воблака

'оту Ма'афу

Маґеланавы воблакі (абодва)

Ха'амонґа

Экліптыка

Махіна

Месяц

Ла'а

Сонца

Фэту'у

Зорка (наагул)

Фэту'уфука

Камэта

'Умата

Вясёлка

Фэту'у'Эсіафі

Зьнічка

Тапукітэа

Вэнэра

Матамэмэа

Марс

Ма'афутока (як ММВ)

Канопус

Ма'афулеле (як ВМВ)

Сырыюс

Вэлітоа хіфіфо

Рыґель

Вэлітоа хахаке

Бэтэльґейзэ

Хікуле'о

Арктур

Монуафе

Мэіса

Мотулікі

Плеяды

Ту'улалупэ

Гіяды

Толоатонґа

Паўднёвы крыж

Толоалахі

Несапраўдны крыж

Танґанскія сузор'і

Танґанская назва

Абазначэньне ці нататкі

Туінґа іка

Частка Арыёна, пас і меч

Аэ э'Увэа

Паўночная карона (магчыма)

Фатаналуа

Валасы Веранікі (магчыма)

Капакау'о'тафахі

Касыяпэя (магчыма)

Толоа

Пас Арыёна

Луа танґата

Кастор і/ці Палюкс

Фунґасіа

Таліман і/ці Аґена

Хоуматолоа (Толоа, Толоатонґа, Толоалахі)

Стваральнік

Гэтая нябесная культура была створаная карыстальнікам Stellarium Дэнам
Смайлам, d.smale(at)niwa.co.nz