This file is indexed.

/usr/share/stellarium/skycultures/chinese/description.be.utf8 is in stellarium-data 0.14.3-1.

This file is owned by root:root, with mode 0o644.

The actual contents of the file can be viewed below.

1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38

Кітайскія

Кітайская культура захоўвае адзін з найпадрабязьнейшых збораў вынікаў назіраньняў за небам да 18 ст., калі заходняя астраномія зрабіла прарыў у дасьледаваньнях, пачаўшы выкарыстоўваць навуковыя мэтады.

У Stellarium на гэты час маецца толькі траціна кітайскага збору Сінґуан (на кітайскай: 星官; на піньінь: xīngguān), кітайскія назвы зорак адсутнічаюць. Праект пад кіраўніцтвам Ґ.С.К.Лі працуе над пабудовай поўнай кітайскай нябеснай культуры для Stellarium на падставе зьвестак з Ісянкаочэн (на кітайскай: 儀象考成; на піньінь: yíxiàngkǎochéng), імпэратарскага попісу астраноміі, скончанага ў 1756 годзе, які зьяўляецца галоўнай крыніцай кітайскіх назваў сінґуан і зорак, якія выкарыстоўваюцца й сёньня.

Сінґуан

Галоўнае адрозьненьне сінґуан ад сузор'я ў тым, што сузор'е спачылаецца на пэўную вобласьць нябеснага купалу, а сінґуан — толькі на пэўны рысунак з зорак. Найбліжэйшы тэрмін у заходняй астраноміі — «астэрызм», але, у адрозьненьне ад астэрызмаў, сінґуан маюць афіцыйны статус.

Колькасьць сінґуан была розная ў розныя часы кітайскай гісторыі, новыя сінґуан былі створаныя калі сталі назірацца больш слабыя зоркі, і некаторыя старыя сінґуан былі адкінутыя, калі іхны рысунак больш не назіраўся (найперш за кошт уласнага руху зорак). Сінґуан каля паўднёвага нябеснага полюсу былі створаныя пад уплывам заходніх сузор'яў, прынесеных у Кітай каталіцкімі місіянэрамі.

Агулам Ісянкаочэн утрымлівае 300 сінґуан.

Выціснутыя заходнімі сузор'ямі, сінґуан болей ня маюць актыўнага выкарыстаньня.

Назвы зорак

У традыцыйных кітайскіх назвах зорак назіраецца пэўная сыстэмнасьць: яны атрымоўваліся праз спалучэньне назвы сінґуан, у якім знаходзіцца зорка, і ліку, які звычайна адлюстроўваў становішча зоркі ў сінґуан. Калі ў часы Ісянкаочэн з дапамогай лепшых прылад сталі назірацца больш слабыя зоркі, іх называлі спалучэньнем назвы найбліжэйшага да зоркі сінґуан зь лікам, які павялічваецца.

Агулам Ісянкаочэн утрымлівае агулам 3083 зорак. Поўны сьпіс, у якімі усім 3083 зоркам ставяцца адпаведнікі з сучасных каталёґаў, не існуе дагэтуль.

У адрозьненьне ад сінґуан, традыцыйныя кітайскія назвы зорак усё яшчэ шырока ўжываюцца й сёньня, нават часьцей, чым абазначэньні Баера ці Флэмстыда.

Вонкавыя спачылкі

http://ecuip.lib.uchicago.edu/diglib/science/cultural_astronomy/cultures_china-4.html

Кітайскія сузор'і, анґламоўная Вікіпэдыя

http://www.ianridpath.com/startales/startales2a.htm

http://www.chinapage.com/astronomy/astronomy.html

Ісянкаочэн (ВікіСховішча)

Фэрдынанд Вэрбіст (анґламоўная Вікіпэдыя)

Стваральнік

Гэтая нябесная культура была створаная Кэры Бэрґлунд з Дыджыталіс Эдукэйшн Салюшнз на падставе Зорных карт Касьмічнага музэю Ганконґа.