This file is indexed.

/usr/share/stellarium/skycultures/tupi/description.be.utf8 is in stellarium-data 0.15.0-1.

This file is owned by root:root, with mode 0o644.

The actual contents of the file can be viewed below.

1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22

Тупі-Ґуарані

Тупі-Ґуарані — гэта назва цэлай сям'і моваў, на якіх гавораць абарыґены Бразіліі й іншых краін Паўднёвай Амэрыкі.

Сузор'і

Як і ў шмат якіх іншых культурах, сузор'і былі вызначаныя каб адсочваць поры году й прадказваць сэзонныя ваганьні, якія ўплываюць на штодзённае жыцьцё. У кнізе Histoire de la Mission de Pères Capucins en l'Isle de Maragnan et terres circonvoisins, надрукаванай у Парыжы ў 1614 годзе, сьцьвярджалася, што народ Тупі вызначыў каля трыццаці сузор'яў, але ў кнізе падрабязна распавядалася толькі пра сем зь іх.

Ema

Назва гэтага сузор'я на тупі — Iandutim (Guirá Nhandu на ґуарані), што літаральна перакладаецца як Белы страўс. Выява сузор'я — вялікая птушка.

У першыя два тыдні чэрвеня гэтае сузор'е цалкам бачнае ўвечары на ўсходзе, адзначаючы пачатак зімы на поўдні Бразіліі, і пачатак сухога сэзону на поўначы.

Homem Velho (Стары)

Выява гэтага сузор'я — стары з палкай.

У другой палове сьнежня гэтае сузор'е цалкам бачнае на вечаровым небе на ўсходзе. Яно адзначае пачатак лета на поўдні Бразіліі, і пачатак сэзону дажджоў на поўначы.

Вонкавыя спачылкі

Народ Тупі (на анґельскай)

Сузор'і бразільскіх абарыґенаў Ґермана Бруна Афонса (на партуґальскай)

Стваральнік

Гэтая нябесная культура была створаная карыстальнікам Stellarium Паўлам Марсэлам Понтэсам.