This file is indexed.

/usr/share/stellarium/skycultures/aztec/description.be.utf8 is in stellarium-data 0.15.0-1.

This file is owned by root:root, with mode 0o644.

The actual contents of the file can be viewed below.

1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66
67
68
69
70
71
72
73
74
75
76
77
78
79
80
81
82
83
84
85
86
87
88
89
90
91
92
93
94

Ацтэцкія

Для старажытных ацтэкаў веданьне начнога неба й руху зорак мела вялікую важнасьць для іхных календароў і вымярэньня сельскагаспадарчых і рэліґійных цыкляў. Аднак значная частка гэтых ведаў была страчаная праз гішпанскую заваёву, якая адбылася ў кантынэнтальнай Амэрыцы ў 16 ст.

Элемэнты грамадзтва ацтэкаў, такія як культура, эканоміка й навука, захаваліся ў выглядзе tlacuilos, гэтае слова паходзіць ад старажытна-ацтэцкага слова tlacuiloa, што значыць пісьмо з рысункамі. Гэтыя Tlacuilos захоўваліся ў amoxcalli, слова паходзіціць ад amoxtli (кнігі) і calli (дом). Пазьней яны сталі вядомыя як кодэксы; слова паходзіць ад лацінскага Codex (напісаная кніга).

Пасьля гішпанскай заваёвы мноства дагішпанскіх кодэксаў было зьнішчана, іхная асаблівасьць была ў тым, што яны былі нарысаваныя на розных матар'ялах: на скуры аленя, паперы аматэ, баваўнянай тканіне, і яны ня мелі тэксту, а толькі рысункі ці glifos. Аднак зборы запісаў цэнтральнаамэрыканскіх мытняў працягваліся да гішпанскай заваёвы дзякуючы працы некаторых індзейцаў і некаторых гішпанскіх сьвятароў, гэтыя кодэксы вядомыя як Каляніяльныя кодэксы, спосаб іх рысаваньня зьведаў значныя зьмены за кошт новых мэтодык рысаваньня й новых матар'ялаў, імпартаваных з Эўропы, а таксама дабаўленьня тэкставых апісаньняў на гішпанскай і ацтэцкай мовах.

Астранамічныя пабудовы

На жаль, з захаваных кодэксаў да нас дайшла толькі малая частка астранамічных ведаў ацтэкаў. Наступны відарыс зьяўляецца адной зь нешматлікіх крыніц, якія ўтрымліваюць назвы сузор'яў і астранамічных зьяваў, вызначаных ацтэкамі, ён узяты з Primeros Memoriales (Першых помнікаў), каляніяльнага рукапісу 16-га ст., напісанага Фраем Бернардына дэ Саагунам.

Ніжэй ідзе тлумачэньне некаторых фігур на небе ацтэкаў, прысутных у Stellarium.

Mamalhuaztli

Старажытныя ацтэкі вызначалі Пояс Арыёна як Mamalhuaztli, ён выяўляўся як драўляныя палкі, якія выкарыстоўваліся каб запаліць новы агонь на сьвяце, якое мэксыканцы й іхныя суседзі адзначалі кожныя 52 гады, яно называлася toxiuh molpilia, што значыць «зьвязваньне гадоў», і супадала з пачаткам новага году, як называўся xiuhtzitzquilo.

Tianquiztli

Ґрупа зорак, вядомая нам як Плеяды, сымбалізавала мэксыканцам Tianquiztli, што значыць рынак, напэўна з-за натоўпаў, якія зьбіраюцца на ім, яго звычайна адлюстроўвалі адным ці двума чалавекамі ўнутры кола з таварамі.

Сёньня ў Мэксыцы неафіцыйныя ці вулічныя рынкі называюць словам Tianguis.

Citlaltlachtli

Сузор'е Блізьнят называлі Citlaltlachtli, што значыць «гульня зорак зь мячом». Гэтая гульня мела рытуальнае значэньне, для яе выкарыстоўвалі мяч з натуральнай ґумы. Казалі, што рух мяча па полі для гульні адпавядае руху сонца й месяца.

Xonecuilli

Сузор'е Вялікай мядзьведзіцы, вызначалі як Xonecuilli, што значыць «зьвіхнутая нага», яно зьвязана з Nanahuatzin, хворым і бедным богам са зьвіхнутымі нагамі, пакрытага нарывамі й болькамі, які ахвяраваў сабой, каб стаць Tonatiuh, богам сонца.

Напэўна, гэтае сузор'е можна атаесамляць з Паўднёвым крыжам і зоркамі вакол яго, як паведамляе Тэцацамак. Зь іншага боку, Сааґун кажа пра ягонае падабенства да хлеба, вырабленага ў форме літары S, называнага ацтэкамі xonecuilli.

xonecuilli

Citlalcolotl

У адпаведнасьці з Фларэнційскім кодэксам Сааґуна, ягоныя інфарматары вызначалі ґрупу зорак, вядомую як Citlalcolotl, зорка скарпіёна. У сваю чаргу Тэцацамак таксама згадвае зорку скарпіёна, і называе яе Colotlixayac, твар скарпіёна.

Парыскі кодэкс

Скарпіён зьяўляецца ў разьдзеле «Задыяк» Парыскага кодэкса, у гэтым кодэксе значкі фіґур жывёл вісяць на целе Нябеснага дракона.

Высновы

Варта зазначыць, што ўсё яшчэ працягваюцца спрэчкі наконт інтэрпрэтацыі некаторых з гэтых сузор'яў, і, вядома, мусяць быць іншыя сузор'і. Любыя камэнтары й супраца дзеля захаваньня зорных ведаў і значэньня культуры ацтэкаў заўжды вітаюцца.

Вонкавыя спасылкі

Fuego Nuevo

Constelaciones Prehispánicas

Пытаньне задыяку ў Амэрыцы (анґ.)

Aztec Mythology

Los códices de México

Los códices coloniales de México

Real cédula prohibiendo la historia general de las cosas de Nueva España de Fray Bernardino de Sahagún

Akapochtli

Iconografía mexicana, Volumen 3

El Códice París

El nacimiento del sol y la luna

Diccionario náhuatl - español en línea en AULEX

Tlachtli

Выражаем падзяку

Хаўеру Ґомэзу Сандавалю

Марце Патрысіі Рывэры

Эмілію Рамону Баланьясу Ґеру

Гектару Вэґу

Рафаэлю Рохасу Сэґавіяну

Хуану Кабалеру

SAAGS

Стваральнік

Энрыке Ґомэз Кандэларыя

aldeaglobal@gmail.com

http://www.wirikuta.org/comala

Пераклад зборлены паводле анґельскага перакладу Рафаэля Рохаса Сэґавіяна